|
Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" - афіцыйны беларускі ўдзельнік у конкурсе песьні
"Эўравізія 2004" у Стамбуле, Турцыя. Аляксандра i Канстанцін
|
|||||
|
НАВІНЫ ДУЭТА АЛЯКСАНДРА І КАНСТАНЦІН
1.04.2011 A&K прадстаўляюць новы відэа кліп да песні “Масленіца”. Сумесна з музыкамі дуэту аўтарам ідэі рэжысэрам кліпу стаў Аляксандр Бурэй, выпускнік Брусэльскай акадэміі візуальных мастацтваў. Гэта іх другая сумесная праца. Папярэдняе відэа на песню “Отпусти” было створана таксама ў тандэме ў 2008 годзе.Здымкі праходзілі на тэрыторыі гісторыка-культурнага цэнтра “Рыцарскі замак” непасрэдна ў ты час, калі славяне святкуюць Масленіцу. А: Трэцці здымачны дзень мы правялі на вуліцы. Было марозна ды сонечна. Мы з сябрамі рабілі пудзіла з падручных матэрыялаў. Я ўвесь год збіраю розныя стужачкі, вяровачкі ды ўсялякую стракатую дробязь, якая радуе вока, з поўнай упэуненнасцю, што гэта “багацце” абавязкова спатрэбіцца для таго, каб змайстраваць масленічнае пудзіла. І сапраўды, у гэтым годзе пудзіла атрымалася вельмі сімпатычнае, нават шкада было яго спальваць! К: Пудзіла было ўстаноулена на сярэдзіне замёрзлага возера. З сябрамі, касцюмаванымі персанажамі ды масоўкай мы з вялікай весялосцю вадзілі карагоды, але недзе у глыбіні душы пабойваліся, што лёд не вытрымае нашых празмерна бурных эмоцый ды вагі танцуючых людзей. А: Нашы продкі верылі, што калі ўволю не пацешыцца на Масленіцу - тады жыць у горкай бядзе ўвесь наступны год. У гэтым годзе ў нас атрымалася ня толькі пацешыцца, але і зняць гэта на відэа. Кліп атрымаўся ненайграным ды пазітыўным. К: Ў перспектыве хацелася б штогод святкаваць Масленіцу правядзеннем сольнага канцэрту ды гуляннямі ў Рыцарскім замку. 23.02.2011 09.01.2011 10.12.2009 01.11.2009 A&K: - Летам мы шмат гастралявалі і як толькі з’явіўся час і магчымасць працаваць у студыі, мы яе выкарысталі. Увесь кастрычнік працавалі над запісам ды міксам каб атрымаць той вынік, якога жадалі. «Только для тебя» атрымалася светлай ды пазітыўнай. Ў запісы таксама прынялі ўдзел клявішнік Ігар Бранкоўскі, саўндпрадзюсэр Генадзь Сыракваш. 19.07.2009 A&K: - Нажаль, сення жыццё жывёл не ахоўваецца законам. Нам бы хацелася, каб людзі былі больш добрымі к кошка і сабакам, якія жывуць у іх дварах. І ўсе бязхатнія жывёлы знайшлі пяшчотных гаспадароў. 13.05.2009 - 17.05.2009 A&K: - Мы заўсёды неабыякава ставімся да чужой бяды. Спадзяемся, што наш удзел у гэтых канцэртах дапаможа маладым людзям уважліва адносіцца да свайго здароўя і абраць верны шлях у жыцці. Каб зьмяніць сьвет, трэба пачаць з сябе і з тых, каго ты кахаеш. 01.05.2009 A&K: - Як правіла, вясной і летам наша канцэртнае жыццё актывізуецца. Мы выступаем на розных канцэртных пляцоўках, у тым ліку і на міжнародных. Мы правялі на гэтым востраве амаль два тыдні. У канцэртным графіку было некалькі выступаў і інтэрв’ю на тэлеканалах Мальты. Падчас нашага знаходжання на востраве мы з радасцю даведаліся, што нашу песню "Мой Галілей" тут выдатна памятаюць, і мы пачулі шмат цёплых слоў ад прыхільнікаў «Еўрабачання». Нашы новыя песні і кліпы паступілі ў тэле- і радыёратацыю гэтай краіны. Запрашэнне выступіць на Мальце мы атрымалі некалькі гадоў таму, але рэалізаваць яго атрымалася толькі зараз. Мы выступілі на сцэне песеннага фестывалю, які сабраў артыстаў з многіх еўрапейскіх краін: Англіі, Ізраіля, Грэцыі… Канцэрт трансляваўся ў прамым эфіры мальтыйскага тэлебачання. Гэта было вельмі адказна і хвалююча. Бо мы адзіныя прадстаўлялі папулярную музыку нашай краіны. Як толькі мы трапілі на тэрыторыю аэрапорта, то з’явілася ўражанне, што машына часу перанесла нас у сярэднявечча. Такой колькасці выдатна захаванай даўнейшай архітэктуры мы яшчэ не бачылі. Шматлікія старажытныя храмы прыводзіла нас у захапленне. Новую версію Еўравізійнага сінгла A&K "My Galileo" версія 2008 можна спампаваць тут! 28.11.2008 10. 2008 A&K: - Нам хацелася стварыць прыгожае відэа, прыемнае чалавечаму глазу. Спадзяемся, гэта ў нас атрымалася. Таксама хацелася б падзякваць усім тым, хто дапамагаў нам пры стварэнні кліпа – дзіўным птушкам, Аляксандру Бурэю, Ўладу Мурашкевічу, Вользе і Паўлу Пераверзевым, Жане Лявонавай, Мікалаю і Аляксею Купрэевым! 31.12.2007 08.2007 ![]() Ў складзе “Зорнай каманды” артыстаў і спартсменаў Аляксандра і Канстанцін – удзельнікі дабрачыннай акцыі ААН, ў межах Сусветнай кампаніі “Астанавіць СНІД. Выканаць абяцанне”. 02.02.2007 03.12.2006 Ангельскамоўная "The Money & The Mountains", якую можна перакласьці як “Грошы ды горы” – адзін з апошніх гітоў дуэта. Яе сэнс у адвечнай дылеме – што зьяўляецца галоўным у жыцьці – фінансавыя падлікі ці свабода і сапраўдныя каштоўнасьці. Аляксандра Кірсанава апавядае, што здымкі гэтага кліпа праходзілі адразу ў трох месцах – у кветкавым салоне, у студыі маладых фотамастакоў Jam Studio і на сцэне палаца культуры БелАЗ. Дарэчы, колісь гэты гігант аўтамабілебудаўніцтва падтрымаў выхад дэбютнага дыску дуэта “За ліхімі за марозамі”, і на гэтай сцэне калісьці музыкі пачыналі свой творчы шлях. Па рэжысэрскай задумцы Аляксандра Кірсавана мусіла сьпяваць у атачэньні птушак. Гэтую частку кліпа здымалі ў адным з кветкавых салонаў Менску, сярод вялікай колькасьці кветак і разнастайных расьлінаў, у атачэньні птушак. “Як толькі Аляксандра пачынала сьпяваць, птушкі рэзка актывізаваліся, - апавядае Канстанцін Драпеза. – Ды так пяялі, што часам перакрывалі фанаграму!”. “Мне было надта прыемна, што музыка да “The Money & The Mountains" так кранула птушачак. Мяркую, што ім больш за ўсё прыйшліся да спадобы гукі акарыны, якія гучаць у гэтым творы”, - дадае Аляксандра. 14.10.2006 A&K: - Гэта песьня ў нашым рэпэртуары зьявілася невыпадкова. Калі мы бралі ўдзел у міжнародным конкурсе “Астана-2003”, то падрыхтавалі яе спэцыяльна да нашага выступу. Тады нам пашанцавала: мы сталі ляўрэатамі і атрымалі прыз за лепшую аранжыроўку. A&K атрымалі прапанову ад прадусара казахскай зоркі Алтын-ай прыняць удзел у вялікім канцэрце, які плянуецца на сакавік 2007 года. A&K: - Мы пазнаёміліся з Алтын-Ай падчас свайго мінулага візыта ў Астану. Тады Аляксандра сьпела ёй “Рэчаньку” і гэта песьня вельмі спадабалася казахскай сьпявачке. Цяпер Алтын-ай выконвае яе на сваіх канцэртах. Мабыць на адным з выступаў атрымаецца выканаць “Рэчаньку” разам. 2.09.2006 A&K: - Адчуванні ад выступу цяжка перадаць словамі. Граць свае песьні ў самым сэрцы Масквы, у такім гістарычным месцы, у сьцен Крэмля перад шматтысячнай аўдыторыяй было цудоўна! Аляксандра і Канстанцін сталі ўладальнікамі другой прэміі ў конкурсе выканаўцаў на 15-м міжнародным фэстывалі поп-музыкі Discovery 2006, які праходзіў 19-21 траўня ў Варне (Баўгарыя). У конкурсе прымалі ўдзел 18 выканаўцаў зь 15 краінаў Эўропы і Азіі. Беларусь прадстаўляў дуэт “Аляксандра і Канстанцін”. Беларускія музыкі прадставілі дзьве песьні з новага дыска “Аўтаномная Навігацыя” – англамоўную “Stairs of Separation” і беларускамоўную “Сьвяты Вечор” і скарылі міжнароднае журы і публіку, стаўшы аднымі зь лепшых выканаўцаў фэсту. Акрамя другой прэміі фэсту A&K атрымалі яшчэ адну ўзнагароду. Аляксандра Кірсанава была прызнаная самай прыгожай сьпявачкай фэстывалю і атрымала ў падарунак спэцыяльны прыз – упрыгожваньне, зробленае вядомым балгарскім майстрам Эвэлінай Пеневай. Таксама Аляксандра была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам “Міс Турызм Балгарыі”. 23.03.2006 23 сакавіка ў “Бітлз-кафэ” дуэт “Aляксандра & Kанстанцін” прэзэнтаваў свой новы дыск “Аўтаномная Навігацыя” акустычным канцэртам. Выключна ў “жывым” гуку музыкі адыгралі новыя і ўжо вядомыя песьні з папярэдніх альбомаў. Дуэту акампанавалі знаныя беларускія музыкі: Карэн Карапецян – скрыпка і пэркусія, Мікалай Белановіч – бубны, Мікалай Сіўкоў – гітара. Прыемным сюрпрызам для прысутных зьявіўся дуэт Аляксандры Кірсанавай і першай прадстаўніцы краіны на дзіцячай “Эўравізіі” Вольгі Сацюк. Разам яны засьпявалі калядную песьню “Сьвяты Вечор”, чым выклікалі захапленьне гасьцей прэзэнтацыі. У стварэньні вясёлай атмасфэры прыняў удзел і гаспадар “Бітлз-кафэ” Віктар Маразевіч, які падараваў дуэту памятныя сувэніры з сымболікай кавярні, распавёў гасьцям цікавую гісторыю стварэньня свайго кафэ. Таксама Віктар папрасіў Аляксандру і Канстанціна пакінуць свае аўтографы на сьцяне “Бітлз-кафэ” побач з аўтографамі сусьветна вядомых гуртоў, якія наведвалі гэтае кафэ. У сваю чаргу A&K паабяцалі ўключыць ў свой рэпэртуар некалькі гітоў гурта “Бітлз” у сваёй арыгінальнай інтэрпрытацыі
Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" стаў адным зь пераможцаў конкурса літоўскай песьні, які праходзіў у Паланзе ў межах Міжнароднага музычнага фэсту "Palangos Gaida 2005". Удзельнікі зь Італіі, Гішпаніі, Кіпра, Мальты, Казахстана, Грузіі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Беларусі мусілі выканаць папулярную песьню літоўскіх аўтараў на мове арыгіналаў альбо па-ангельску. "АіК" выбралі кампазыцыю пад назваю "Антылопа" і не памыліліся - па выніках конкурсу яны сталі ляўрэятамі трецяй прэміі. Зараз вядуцца перамовы зь літоўскім бокам, і калі будзе атрымана прынцыповая згода аўтараў песьні, дык англамоўны варыянт "Антылопы" ўвойдзе ў новы альбом "АіК", выпуск якога заплянавана на восень 2005г.
Вялікі посьпех у Малой залі. Надоечы ў рэстарацыі "П'ер Сьмірноф", што месьціцца ў менскім гатэлі "Беларусь" адбыліся здымкі відэашэрагу да песьні "Stairs Of Separation" (Лесьвіца падзелу) дуэта "Аляксандра і Канстанцін" (рэжысэр Сяргей Маеўскі).
Сюжэт кліпу мае філязофскае значэньне: перад гераіняй паўстае неабходнасьць выбару - ісьці наперад ды парваць зь мінулым, ці застацца на месцы. Па задуме, у відэа два вобразы аднаго чалавека - мінулае і будучыня спрачаюцца між сабой. Стылістам і візажыстам выступіла Жана Леонава, якая да такой ступені папрацавала над вобразам Аляксандры, што адзін з фатографаў, што прыйшоў на здымкі, разгубіўся: маўляў, бачу Канстанціна, а дзе ж Аляксандра? Апошнія навіны: 2010 17.02 – зайгралі канцэрт у тэлевізійным шоў тэлеканала ЛАД “Живой Звук” 15.05 - прынялі ўдзел у праэкце “Ночь музеев” - акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню музэеў. Выступілі ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры. 08.05 – сольны выступ на фэстывалі “Парад Фейерверков” (г.Лагойск) 29.06 - выступілі на фэсце “Навагрудскі Замак-2010” 09.07-15.07 - прынялі ўдзел у канцэртах Зоркі Еўрабачання, Дні беларускай культуры, Урачыстым закрыцці Міжнароднага фэстывая мастацтвау Славянскі Базар у Віцебску -2010 31.08 – прынялі ўдзел у праграме “Звёздный Ринг” на тэлеканале СТВ 17.09 - зайгралі unplugged у праэкце партала TUT.BY Онлайн-канцэрт TUT. Відэа канцэрта можна паглядзець тут - http://news.tut.by/culture/197472.html 17.10 – выступілі ў канцэрце памяці Ўладзіміра Мулявіна ў Палацы Рэспублікі. 26.10 - прынялі ўдзел у канцэрце, прысвечанам юбілею беларускага пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча (г.Орша) |
||||||
Contact: a_and_k@tut.by |