![]() |
Аляксандра i Канстанцін
|
|||||||
B E L E N G
|
"A&K" на Эўравізіі
Стамбул. Канцэртнае відэа з конкурсу: ![]() My Galileo відэа avi My Galileo песьня mp3 31 студзеня 2004 у выніку інтэрактыўнага галасаваньня ў жывым этэры Першага нацыянальнага тэлеканала, а таксама на сайце тэлекампаніі, фольк-дуэт "Аляксандра і Канстанцін" быў абраны беларускім кандыдатам на прэстыжны эўрапейскі музычны конкурс "Эўравізія-2004". Інфармацыя пра песьню "My Galileo"
Mузыка Аляксандры Кірсанавай, Канстанціна Драпеза. Cловы Аляксея Саламахі.
Калі праявілася структура песьні, музыкі зразумелі, што гэта гіт, які, акрамя іншага, мусіць быць ангельскамоўным. Запісаўшы чарнавы варыянт, яны адклалі песьню да моманту агалошваньня ўмоваў нацыянальнага адборачнага туру "Эўравізіі". У кастрычніку 2003 года - па агалошваньні ўмоваў конкурсу - музыкі давелі яе да лягічнага завяршэньня. Песьня будзе выконвацца на ангельскай мове - па ўмовах конкурсу у песьні мусіць быць ня меньш 1 куплета й 1 прыпеву на ангельскай мове, выкананая ў стылі эўрапейскае поп-музыкі, але з элементамі нацыянальнага калярыту. Працягласьць песьні мусіць быць ня болей 3-х хвілін. Дуэт строга прытрымліваецца гэтых умоваў. Песьня запісаная ў студыі Генадзя Сыракваша. У запісу бралі ўдзел: Генадзь Сыракваш - аранжыроўка й запіс барабанных сэмплаў Ігар Сацэвіч - бас Карэн Карапецян - скрыпка Дзьмітрый Хаменка - клявішы Аляксандра Кірсанава - вакал, бэк-вакал Канстанцін Драпеза - 12-ці струнная гітара й электрагітара © 2004, Жалезны Ваўчыга :: уверх :: |
|||||||
|