A&K
The official site about the Eurovision Song Contest Дуэт "Аляксандра й Канстанцін" - афіцыйны беларускі ўдзельнік у конкурсе песьні "Эўравізія 2004" у Стамбуле, Турцыя.


Аляксандра i Канстанцін


галоўная  ::  дуэт  ::  дыскаграфія  ::  фота  ::  узнагароды  ::  "A&K" на Эўравізіі
A&K
B E L    E N G














Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

Дыскаграфія

У пачатку снежня бягучага года выдавецкая кампанія “Вігма” прапанавала прыхільнікам дуэта “Аляксандра і Канстанцін” новую музычную складанку лепшага – дыск “Ключы златыя”.

На дыску прадстаўлена новая версія сінгла «My Galileo», з якім музыканты дэбютавалі на Еўрабачанні. Завяршае складанку інструментальная кампазіцыя “Па-за аблокамі”, якая прыцягне ўвагу слухчаоў рысамі містыцызму.

Выданне гэтай складанкі абумоўлена цікаўнасцю слухачоў да такіх альбомаў дуэта, як “За ліхімі за марозамі”, “Сойка”, Аўтаномная навігацыя”, а таксама неабходнасцю сабраць лепшыя, самыя паспяховыя творы дуэта A&K пад адной вокладкай. «Ключы златыя» — фраза з народнай песьні «Пчолка», якая таксама прадстаўлена на дыску.

A&K: - Мы адмыслова падбіралі песьні розных стыляў. «Для тых, хто любіць у музыцы найперш рух і драйв, мы прапануем „Юр’ю“, „Калядачкі“, „Ду-ду, да-да“. Аматарам мэлядычных сьпеваў ды шматгалосся прысьвячаем „А дзе была вуціца“, тыя, хто любіць архаіку ўпадабаюць „Ой арол, ты арол“ і „За ліхімі за марозамі“, ну а кантры-баладy „Отпусти“ і „The Money & The Mountains“ мы намагаліся зрабіць у лепшых традыцыях Шэнаі Твэйн ды Аўрыл Лавінь». Мы жадаем выказаць падзяку Жане Няхайчык і выдаведству “Вігма”, гукарэжысёру Генадзю Сыраквашу, музыкам Аляксандру Каліноўскаму, Ігару Бранкоўскаму, Карэну Карапецяну, Віктару Малчанаву, таксама Эдуарду Альтшулеру ды Вячаславу Шарапаву.

У дыск увайшлі песні, запісаныя з 2001 па 2009 гг.

  • 1. Рана на Івана (муз. А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) -2006
  • 2.Калядачкі, нашы нежачкі (муз.народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) -2006
  • 3. А дзе была вуціца (муз.народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2006
  • 4. Святы вечор (муз. А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2006
  • 5. Юр’я (муз. народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2006
  • 6. Du-du Da-da (муз. народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2006
  • 7. Пара дамоў (муз.А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2006
  • 8. The Money & The Mountains (муз. А Кірсанава, К.Драпеза; сл. А.Саламаха) -2006
  • 9. My Galileo (муз. А Кірсанава, К.Драпеза; сл. А.Саламаха) новая версія, 2009
  • 10. Ступени в небеса (муз. А Кірсанава, К.Драпеза; сл. А. Кірсанава) - 2006
  • 11. Отпусти (муз. В.Малчанаў, сл. В.Хіжанкова) - 2004
  • 12. Пчолка (муз.А.Кірсанава, К. Драпеза; сл. народныя) - 2003
  • 13. Коледа-Коледзіца (муз.А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) -2004
  • 14. Явар (муз.народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2003
  • 15. За ліхімі за марозамі (сл. і муз. народныя, апрацоўка A&K) – 2001
  • 16. Ой, арол, ты арол (муз. народная, А.Кірсанава, К. Драпеза; сл. народныя) - 2001
  • 17. Арэхава чаша (муз. А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) -2001
  • 18. А ў полі вярба (муз.народная, А.Кірсанава, К.Драпеза; сл.народныя) - 2003
  • 19. Па-за аблокамі (муз. К Драпеза) -2006


Аляксандра і Канстанцін прэзентуюць дэбютны DVD з акустычным канцэртам Аўтаномная Навігaцыя
DVD версія акустычнага канцэрта “Аўтаномная Навігацыя” змяшчае 11 трэкаў. Гэта лепшыя песні з CD “Аўтаномная Навігацыя”, які выйшаў у 2006 годзе, а таксама песні з іншых альбомаў дуэта Аляксандра і Канстанцін. Канцэрт адбыўся ў лютым 2007 у малой зале КЗ Мінск. Стыль музыкі дуэта можна назваць этна музыкай 21 стагоддзя. DVD версія канцэрта змяшчае песні выключна на беларускай мове. Але ў раздзеде Music Videos знаходзяцца відэа кліпы на англамоўныя песні My Galileo, The Money & The Mountains, Stairs of Separation.
Усе песні канцэрта выкананы “жывым” гукам. Акампаніравалі Аляксандры і Канстанціну таленавітыя музыкі: Віктар Малчанаў – гітара, Карэн Карапецян – скрыпка, дарбук, Мікалай Белановіч – бубны. Пры апрацоўцы гука ў студыі ні водны трэк не быў перапісаны па новаму. Таму DVD версія канцэрта захавала цёплую энэргетыка “жывога” выканання.
На канцэрце быў праведзены унікальны эксперымент. Побач з музыкамі на сцэне знаходзіўся малады мастак Данііл Ермаловіч, які пераводзіў музыку ў візуальныя вобразы на халсце. У канцы канцэрта гледачы змаглі ўбачыць прагучаўшую музыку, праведзеную праз унутраны свет мастака.
Нечаканасцю для усіх прысутных на канцэрце з’явілася прапанова Канстанцінам рукі і сэрца і падарунак залатога пярсцёнка Аляксандры. Гледачы сустрэлі гэту падзею гучнымі апладысментамі. Гэтыя цікавыя моманты можна убычыці на DVD у раздзеле Extras.


Аўтаномная навігацыя
АіК. Аўтаномная навігацыя Музыка новага дыска - яскравая, аптымістычная, жыцьцясьцьвярджальная. Ейны стыль можна ахарактарызаваць як этна-фьюжн - этна музыка 21 стагоддзя. Альбом на 99 адсоткаў складаецца з мажорных песьняў. Дыск можа прэтэндаваць на ўнікальнасьць, паколькі ў яго ўвайшлі песьні на 4-х мовах. Значная частка праграмы - гэта сучасныя апрацоўкі беларускіх песьняў, якія прыйшлі да нас з глыбіні вякоў. Таксама дыск уключае ў сябе шэраг англамоўных песьняў, якія ўжо загучалі на некаторых эўрапейскіх радыёстанцыях. Акрамя таго ў альбоме ёсьць польская народная песьня Kalino-Malino ў нашай апрацоўцы, песьня Antilope на літоўскай мове й ейны англамоўны варыянт Shiver & Shake. Менавіта гэтая песьня прынесла нам перамогу на міжнародным конкурсе Palangos Gaida ў жніўні 2005....
. падрабязьней пра новы дыск .


My Galileo - The Best!
Alexandra 
      & Konstantin - My Galileo - The BestIn July "Alexandra & Konstantin" have released a new CD "My Galileo - The Best". It's a compilation, which includes 14 tracks. Among them are the best songs from the first two CDs ("Za likhimi, za marozami" 2001 and "Sojka" 2003) plus "My Galileo" from "Eurovision 2004" and four other previously unreleased recordings. The CD was released in Belarus by West Records and has sleeve notes in both Belarusian and English. You can send your orders to a_and_k@tut.by Each CD costs 12 EURO + shipping. The official presentation of the CD was hold in August in the ancient Belarusian town of Novogrudok at the annual medieval arts festival.


A&K "За ліхімі за марозамі"

"За ліхімі за марозамі" (2001)
. рэцэнзія .
A&K "Сойка"

"Сойка" (2003)
. рэцэнзія .

Замовіць і набыць дыскі можна праз э-пошту: a_and_k@tut.by.


   Відэа

  • "Пара Дамоў" (відэакліп)

  • "Явар"
    (14-ты Міжнародны фестываль культуры і мастацтваў "Славянскі Базар-2005" )

  • "Святы Вечор"
    (15-ты Міжнародны фестываль культуры і мастацтваў "Славянскі Базар-2006" )

  • "My Galileo" (video clip)

  • The Money & The Mountains" (Video clip)

  • Stairs of Separation

  •    Песьні ў mp3

    Этна песьні

  • А дзе была вуціца

  • Рана на Івана

  • Юр'я

  • Юр'я (remix)

  • "Du-Du Da-Da"

  • Поп-рок песьні

  • "My Galileo" (Belarus entry at Eurovision 2004)

  • "The Money & The Mountains"

  • "Stairs of Separation"

  • "Shiver & Shake"

  • "Eden Bound"
  • made in fromby.net Кантакт: a_and_k@tut.by
    design and webmastering by Wiecier Miechaniczny and Aleś Puch