![]() |
Аляксандра i Канстанцін
галоўная :: дуэт :: дыскаграфія :: фота :: узнагароды :: "A&K" на Эўравізіі |
|||||||
B E L E N G
|
“Мой Галілей” - кліп. [ 24.03.2004 ] Песню “Мой Галілей” дуэта “Аляксандра і Канстанцін” цяпер можна не толькі пачуць, але і ўбачыць на Першым Нацыянальным тэлеканале
Белтэлерадыёкампанія завяршыла здымкі відэакліпа дуэта “Аляксандра і Канстанцін” на кампазіцыю “Мой Галілей”. Нагадаем, што менавіта гэту песню будуць выконваць першыя беларускія ўдзельнікі конкурсу “Еўрабачанне” ў маі гэтага года ў Турцыі.
Здымкі відэароліка праходзілі на працягу аднаго дня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і дойлідства ў Строчыцах. Прадзюсіраваў кліп генеральны прадзюсер Першага Нацыянальнага тэлеканала Уладзімір Максімкаў. Аўтарам ідэі і рэжысёрам кліпа выступіў Максім Носаў. У здымках прымалі ўдзел рыцары клуба “Ордэн Паўночнага храма” (кіраўнік - Дзмітрый Нясцюк), каскадзёры з трукавага тэатра Вячаслава Аркунова і клуба каскадзёраў “Дуал дэнс”. У ролях: Аляксандра і Канстанцін, Міхаіл Мілаванаў, Багдан Швайбовіч, Антон Піменаў, Валянцін Ільяш і інш.
У “Ордэне Паўночнага храма” падбіралі сукенку для галоўнай гераіні кліпа. Як расказала Аляксандра, зрабіць гэта было не проста, яна танула ў шыкоўных уборах і туфліках 40-га, а не 35-га памеру.
Паводле сюжэта кліпа, два вандроўнікі - цудоўны анёл (Аляксандра) і яе спадарожнік (Канстанцін), што падарожнічаюць па свеце, трапляюць у невялікі сярэдневяковы гарадок. І вось, з’явіўшыся ў карчме, яны прыносяць з сабой сапраўднае свята жыхарам гарадка. Вакол іх збіраюцца рыцары і прыгожыя дамы, манахі, простыя людзі. Дзеля Аляксандры арганізоўваецца маладзецкі турнір, дзе ўсе дэманструюць сваю доблесць і адвагу ў гонар каралевы, якой міжвольна становіцца Аляксандра. А ўсё таму, што для жыхароў гарадка яна - цудоўны анёл, са з’яўленнем якога іх жыццё стала такім светлым і добрым, што яны прызналі яе сваёй каралевай. Як расказаў генеральны прадзюсер Першага Нацыянальнага тэлеканала Уладзімір Максімкаў, у кліпе з роляй Аляксандры можна правесці адразу некалькі паралеляў: і з падаючай зоркай, і з маленькім прынцам, і са светлым анёлам, які з’яўляецца пасля таго, як жыхары гарадка ўбачылі камету. “Аляксандра ў кліпе - гэта чалавек Сусвету, а з ёй побач Канстанцін, яе верны настаўнік і старэйшы брат, які ёй усё расказвае і паказвае, таму што Аляксандра бачыць гэты свет быццам упершыню, здзіўляючыся ўсяму”, - гаворыць Уладзімір Максімкаў. Паводле задумы рэжысёра кліпа, у канцы героі Аляксандры і Канстанціна пакідаюць горад і ўвесь народ на плошчы праводзіць іх, разумеючы, што іх наведала нешта прыгожае, светлае і добрае. А цудоўны анёл (Аляксандра) і яе спадарожнік (Канстанцін), пакінуўшы ім частку свайго святла і цеплыні, працягваюць свой шлях, сваё вандраванне па Сусвеце, ведаючы, што людзі, у гасцях у якіх яны пабывалі, ужо сталі больш добрымі і светлымі. Па словах аднаго з галоўных герояў відэакліпа, намесніка начальніка адміністрацыйнага ўпраўлення Белтэлерадыёкампаніі Міхаіла Мілаванава (ён жа сэр Эверар з “Ордэна Паўночнага храма”), сярод акцёраў на здымачнай пляцоўцы стварылася сапраўдная сяброўская атмасфера і ўсе разумелі адно аднаго без слоў. “Ва ўсіх быў такі добры настрой, а гэта можна заўважыць падчас прагляду відэа, што кліп атрымаўся вельмі незвычайны, і, галоўнае, рэжысёру ўдалося перадаць гэту сяброўскую, добрую і цёплую атмасферу ў кліпе, - адзначыў Міхаіл Мілаванаў. - Я і мае баявыя таварышы ў клубе шчаслівыя і вельмі ганарымся тым, што прымалі ўдзел у здымках гэтага відэакліпа”. Для большага эфекту ў кліпе вакол галоўнай гераіні разгарнулася сапраўднае сярэдневяковае дзейства. Рыцары і каскадзёры, змагаючыся, падалі ў снег і лужы і нават зламалі меч. Паводле сцэнарыя, усе ўдзельнікі турніру прысвячалі свой трыумф Аляксандры, а яна прымала іх прызнанні, як сапраўдная каралева. Белтэлерадыёкампанія выказвае велізарную ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у здымках відэакліпа. Да таго ж, вельмі прыемна, што са з’яўленнем відэакліпа на кампазіцыю “Мой Галілей” дуэта “Аляксандра і Канстанцін” песня-ўдзельніца конкурсу “Еўрабачанне-2004”, што прадстаўляе нашу краіну на прэстыжным песенным тэлефоруме, загучыць не толькі ў Інтэрнеце і на CD, але і на нацыянальных тэлеканалах. паводле інфармацыі `Белтэлерадыёкампаніі`. |
|||||||
|