A&K
The official site about the Eurovision Song Contest Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" - афіцыйны беларускі ўдзельнік у конкурсе песьні "Эўравізія 2004" у Стамбуле, Турцыя.


Аляксандра i Канстанцін


галоўная  ::  дуэт  ::  дыскаграфія  ::  фота  ::  узнагароды  ::  "A&K" на Эўравізіі
A&K
B E L    E N G




















Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!


НАВІНЫ ДУЭТА АЛЯКСАНДРА І КАНСТАНЦІН

New CD!

А.: У Белградзе вельмі прыгожая архітэктура, шмат старых будынкаў. Сербы вельмі дабразычліва ставяцца да беларусаў. Прыём які яны зрабілі нанай дэлігацыі быў на вышэйшым узроўні – пяцізоркавы гатэль і павышанная ўвага да нашых пэрсонаў. К.: Мінулым летам мы былі на Кіпры, і у нас з’явілася уражанне, што ні дзе так шмат не ядуць, як там. Але у час нашага знаходжання у Сербіі, мы пераканалісь, што такіх вялікіх адбіўных мы нідзе не бачылі. Да ўсяго там столькі відаў бульбянога гарніру! А яшчэ беларусаў называюць бульбашамі.
А.: Не абышлося і без цікавых здарэнняў. Паколькі я вельмі люблю гарбату, то усюды важу з сабой сваі любімыя гатункі, пью гэты напой звычайна перад выступам, і гэта дадае мне энэргіі. Так было і ў гэты раз. На наступны дзень пасля нашага выступу на фестывалі Sunflower 2007, мы пайшлі на экскурсію па Белграду, а калі мы вярнуліся да гатэлю, я заўважыла, што няма маёй любімай чашкі, а самае жудаснае – упакоўкі любімай гарбаты (у той час, як усе цэнныя рэчы ды грошы засталіся на сваіх месцах)! Спачатку я разгубілася – такога са мной яшчэ не здаралася. Але потым падумалі, што хтосьці сярод пэрсаналу гатэля ўчора глядзеў наш выступ па тэлевізару, і нашы песьні яму вельмі спадабаліся. Таму гэты тайны прыхільнік-фэтышыст вырашыў дадаць да сваей калекцыі асабістыя рэчы беларускіх артыстаў.




... уся кроніка навінаў
made in fromby.net design and webmastering by Wiecier Miechaniczny and Aleś Puch