Аўтаномная Навігацыя
      Аляксандры і Канстанціна









2 лютага ў КЗ Мінск прайшоў сольны канцэрт A&K.
Былі выкананы песьні з новага альбома "Аўтаномная Навігацыя" і лепшыя песьні з папярэдніх дыскаў.
Акампаніравалі A&K выдатныя музыкі: Віктар Малчанаў -
гітара, Карэн Карапецян - скрыпка і Мікалай Белановіч - бубны.
У час канцэрта быў праведзены унікальны эксперымент. На сцэне, побач з музыкамі, знаходзіўся малады мастак Данііл Ермаловіч, які пераводзіў музыку A&K у візуальныя вобразы на халсце. У канцы канцэрта гледачы змаглі ўбычыць прагучаўшую музыку, праведзеную праз унутраны сьвет мастака.
Нечаканасцю для прысутных на
канцэрце з'явілася прапанова
Канстанцінам рукі і сэрца
і падарунак пярсцёнка Аляксандры.
Перад канцэртам A&K мелі магчымасць пачуць цудоўныя гукі дуды ў выкананні ўдзелькікаў гурта Osimira.

A&K дзякуюць усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні канцэрта:
"Линии Звука" і Ўладзіміру Шаблінскаму, часопісу РИО і Юрыю Будзько,
"Вестрекордс-плюс" і Мікалаю Сапунову, Ветру Мэханічнаму, Сяргею Маеўскаму,
радыёстанцыям "Минская волна" і "Авторадио".
                                                  www.alexandrakonstantin.com